Памёр Адам Мальдзіс

Сёння, 3 студзеня, не стала беларускага пісьменніка, гісторыка і літаратуразнаўцы Адама Мальдзіса, паведамляе «Суполка беларускіх пісьменнікаў».

Адам Мальдзіс. Фота: nbl.by

Адам Мальдзіс. Фота: nbl.by


Памёр Адам Мальдзіс — літаратуразнаўца, гісторык, пісьменнік, журналіст. Доктар філалагічных навук.(7 жніўня 1932, в. Расолы, Астравецкі раён — 3.01.2022, Мінск)
Скончыў аддзяленне журналістыкі БДУ (1956). Працаваў сакратаром радашковіцкай раённай газеты «Сцяг Ільіча» (1956-1959). У 1962 скончыў аспірантуру пры Інстытуце літаратуры імя Я. Купалы АН БССР. У 1962-1991 працаваў у Інстытуце літаратуры АН БССР: з 1962 — навуковы супрацоўнік, з 1981 — загадчык аддзела беларускай дакастрычніцкай літаратуры.
У 1990 член дэлегацыі БССР 45-й сесіі ААН. Член Саюза пісьменнікаў СССР з 1965. Дырэктар Нацыянальнага навукова-асветніцкага цэнтра імя Ф. Скарыны.
Месца і час развітання ўдакладняюцца.
Шчырыя спачуванні блізкім і сябрам спачылага!