Меркель абвінаваціла ўлады Беларусі, што яны топчуць дэмакратыю
«Мы ўсім сэрцам — разам з мірнымі дэманстрантамі. Захапляе тое, з якой адвагай і рашучасцю яны выходзяць на вуліцы ў абарону свабоды і вяршэнства права», — сказала Ангела Меркель.
![merkel_5.jpg merkel_5.jpg](/img/v1/images/merkel_5.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Ангела Меркель, канцлерка Германіі, наўпрост закранула сітуацыю ў Беларусі ў сваім штотыднёвым відэападкасце, які быў апублікаваны ў суботу, 12 верасня, і прысвечаны Міжнароднаму дню дэмакратыі 15 верасня, заснаванаму Генасамблеяй ААН, паведамляе tut.by.
«Мы бачым па ўсім свеце, як нават аўтарытарныя сістэмы могуць быць эканамічна паспяховымі і кідаць нам выклік у многіх галінах — у шкоду асноўным правам», — адзначыла кіраўнік урада Германіі. У якасці прыкладу яна прывяла становішча ў Беларусі, дзе «прыхільнасць да дэмакратыі літаральна растаптаная нагамі».
«Мы ўсім сэрцам — разам з мірнымі дэманстрантамі. Захапляе тое, з якой адвагай і рашучасцю яны выходзяць на вуліцы ў абарону свабоды і вяршэнства права», — дадала канцлер ФРГ.
На асабістым сайце Меркель размешчана эмблема, якая нагадвае аб сімвале кампаніі беларускіх пратэстаў — «Любім, можам, пераможам!», аднак адзін са знакаў — кулак — заменены тыповы жэст самой канцлеркі — на рукі «ромбікам».
Паводле tut.by