МХД павіншавала мінчукоў з Днём роднай мовы
21 лютага Маладыя хрысціянскія дэмакраты павіншавалі мінчукоў з Днём роднай мовы. З самай раніцы моладзь разлеплівала на інфармацыйных слупах уздоўж ліній метро “святочныя
плакаты з самымі звычайнымі беларускімі словамі.

— На плакатах мы напісалі самыя простыя і звыклыя словы для сучаснага носьбіта беларускай мовы. Агулам выйшла 16 слоў на адзін слуп. Нашыя “слоўнікі было добра відаць і
ранішнія мінакі з цікавасцю разглядалі, што было напісана на слупах. Галоўная задача нашай акцыі — нагадаць грамадству пра складаны стан мовы. Таксама нешматлікія ведалі, што 21 лютага
міжнародны дзень роднай мовы. Спадзяемся, што беларусы ўспомнілі лёгка забытыя словы, і абавязкова будуць выкарыстоўваць ва ўжытку, — пракаментаваў Зміцер Трафімчук, актывіст МХД.
Як адзначыў іншы актывіст МХД Ігар Лабкоў, толькі адзін мінак выказаў абурэнне з прычыны акцыі. "Ён сказаў, што мы парушаем правы. Але гэта не так. Гэта дзяржава парушае нашы правы і правы
іншых беларусаў, вынішчаючы беларускую мову. І сённяшняй акцыяй мы спрабавалі зацікавіць людзей да беларускай мовы", — адзначыў ён.
Паводле прэс-службы БХД