Мікалаю Дзядку зноў адмоўлена ва ўзбуджэнні крымінальнай справы супраць АМАПаўцаў

Следчы камітэт Першамайскага раёна Мінска другі раз адмовіў Мікалаю Дзядку ва ўзбуджэнні крымінальнай справы па факце яго збіцця 25 сакавіка супрацоўнікамі АМАП.

На судзе 29 сакавіка 2017 года

На судзе 29 сакавіка 2017 года


Пра гэта стала вядома з паведамлення былога палітвязня на яго старонцы ў фэйсбуку.

Чаго і варта было чакаць
Першамайскі РОСК адмовіў мне ў узбуджэнні крымінальнай справы на АМАПаўцаў, што збілі мяне 25 сакавіка.
Уся пастанова на 7 аркушах - звычайнае адпісачнае фуфло, якое, бадай, кожны актывіст чытаў сто разоў у сваім жыцці. Выключна даследніцкі інтарэс выклікае толькі наступнае. Я прадставіў да следчых цэлых двух сведкаў, якія бачылі, як мяне валаклі ў бус і ў ім збівалі. Канешне, следачцы трэба было неяк выкруціцца і абясцэніць іх паказанні. Вось якую цікавую фармулёўку яна для гэтага знайшла:
"...вместе с тем их устные пояснения в виду явной заинтересованности в исходе дела в пользу Дедка Н.А., обоснованной неприязни к сотрудникам милиции как лиц совершавших аналогичные правонарушения и подвергавшихся превентивным мерам, при наличии у них желания скомпрометировать сотрудников правоохранительных органов, можно поставить под сомнение."
Што тут скажаш? Няхай жыве «обоснованная неприязнь к отрудникам милиции»! З кожным такім дакуменцікам яна робіцца ўсе больш «обоснованной».



Нагадаем, экс-палітвязень і сталы аўтар “Новага часу” Мікалай Дзядок быў затрыманы і збіты пад час Дня Волі, яго забралі па хуткай з пастарунку. Паводле медыцынскага заключэння ён атрымаў закрытую ЧМТ і чатыры дні правеў у шпіталі. Са шпіталю яго павезлі ў суд Партызанскага раёну, дзе і прыгаварылі да 10 сутак арышту.