Мікіту Мелказёрава не ўпусцілі ва Украіну
Аўтар YouTube-канала «Жыццё-Маліна» Мікіта Мелказёраў не здолеў трапіць ва Украіну. На мяжы сказалі, што ў яго «няма дастатковага фінансавага забеспячэння».

Мікіта Мелказёраў вымушаны быў шэсць гадзін чакаць рашэння ўкраінскага боку ў аэрапорце «Барыспаль».
У выніку аўтару папулярнага YouTube-канала «Жыццё-Маліна» адмовілі ва ўездзе ва Украіну.

«Няма дастатковага фінансавага забеспячэння на перыяд запланаванага знаходжання і для вяртання ў дзяржаву паходжання, або для транзіту ў трэцюю дзяржаву». Так патлумачылі адмову ў афіцыйнай паперы, якую апублікаваў Мікіта Мелказёраў.