У офісе Зяленскага пракаментавалі прагнозы хуткага нападу Расіі

Міхаіл Падаляк, дарадца кіраўніка офіса Зяленскага, пракаментаваў сітуацыю ва Украіне. Ураган эмоцый у інфармацыйнай прасторы моцна кантрастуе з рэальнасцю на ўзроўні дзяржаўнага кіравання і з адчуваннем у войсках, піша korrespondent.net.

_mileks_2021___armija___zbroja___belarus__fota_dzmitryeu_dzmitryj_novy_czas__14_.jpg

Дарадца кіраўніка Офіса прэзідэнта Украіны Міхаіл Падаляк заявіў, што і Зяленскі, і кіраўнікі разведкі ды ваеннае камандаванне цалкам кантралююць сітуацыю. Пра гэта ён сказаў у каментары Корреспондент.net.

«Бліскучы ўраган эмоцый у інфармацыйнай прасторы моцна кантрастуе з рэальнай сітуацыяй на ўзроўні дзяржаўнага кіравання і з адчуваннем у войсках. У нашых вайскоўцаў на фронце — упэўненасць і спакой, пакуль у фэйсбуку і іншых сацсетках разносяцца рознага роду пагрозы і жахлівыя "анонсы ўварвання"», — паведаміў Міхаіл Падаляк.

Ён таксама падкрэсліў, што ва ўкраінскіх дыпламатаў ёсць вельмі канкрэтныя задачы, і яны працуюць над іх выкананнем кругласутачна.

«Прэзідэнт, кіраўнікі выведкі, ваеннае камандаванне цалкам кантралююць сітуацыю», — заявіў Міхаіл Падаляк.

Дарадца паведаміў, што падтрымліваецца пастаянны кантакт з партнёрамі. Сёння адбудуцца мінімум дзве важныя тэлефонныя размовы з прэзідэнтам Францыі і прэм'ер-міністрам Канады. Таксама кіраўніцтва Украіны знаходзіцца ў пастаянным кантакце і з амерыканскім бокам, і з усімі вядучымі партнёрамі.

Падаляк таксама паведаміў, што ў панядзелак адбудзецца візіт ва Украіну канцлера Германіі Шольца.

«Кожны дзень будучага тыдня дыпламатычны тэмп будзе толькі нарастаць. І можна быць упэўненымі, што вынікам гэтага тыдня і ўсёй актыўнасці каманды ўлады будзе ўзмацненне дзяржавы і рэальнае набліжэнне да дээскалацыі», — падкрэсліў Міхаіл Падаляк.