Мінабароны Украіны: Агрэсар не захопіць ні аднаго горада
Сёння Украіна мае самую магутную армію за апошнія 15 гадоў і самую магутную армію ў Еўропе, заявілі ў Мінабароны Украіны, паведамляе korrespondent.net.
Узброеныя Сілы
Украіны цалкам гатовыя да адпору агрэсару, яму не ўзяць ні Кіеў, ні Адэсу, ні
Харкаў, ні любы іншы горад. Пра гэта гаворыцца ў заяве міністра абароны Украіны
Аляксея Рэзнікава і галоўнакамандуючага УСУ Валерыя Залужнага.
«Узброеныя Сілы Украіны цалкам гатовыя даць адпор агрэсару. Кожны, хто хоць раз глядзеў у вочы нашым воінам, упэўнены — паўтарэння 2014 не будзе, агрэсару не ўзяць ні Кіеў, ні Адэсу, ні Харкаў, ні любы іншы горад», — гаворыцца ў заяве Мінабароны Украіны.
Звяртаецца ўвага, што войска і добраахвотнікі змаглі выстаяць у 2014 годзе. А цяпер сітуацыя зусім іншая. У Крамлі гэта дакладна ведаюць — і гэта важны элемент стрымлівання. Цяпер ва Украіне — самая магутная армія за апошнія 15 гадоў, і нават самая магутная армія ў Еўропе, супакойвае грамадзян прэс-служба Мінабароны.
«420 тысяч украінскіх воінаў і кожны без выключэння камандзір глядзелі ў вочы смерці. Камандуючыя відамі, родамі, камандзіры брыгад, батальёнаў і рот — гэта спецыялісты сваёй справы і патрыёты сваёй дзяржавы. Мы не аддадзім ні кавалачка ўкраінскай зямлі!» — акцэнтаваў увагу Валерый Залужны.
Міністр абароны паведаміў, што цяпер «гучаць ужо далёка не ўпершыню за апошнія паўгода» абвяшчэнні «аб пачатку шырокамаштабнага ўварвання Расіі, і варта ўспрымаць іх як дадатковы спосаб разбурыць намеры ворага».