Міліцыя дала цынічны адказ праваабаронцам, якія запатрабавалі спыніць катаванні на Акрэсціна

Пасля шматлікіх сведчанняў катаванняў і бесчалавечных умоў У ЦІП Прававая ініцыятыва звярнулася да начальніка ГУУС з патрабаваннем: узяць на асабісты кантроль умовы ўтрымання і даручыць усім падначальным супрацоўнікам органаў унутраных спраў у абавязковым парадку не ўжываць катаванні, жорсткае, бесчалавечнае абыходжанне, якое прыніжае годнасць, у адносінах да затрыманых.


Сёння праваабаронцы атрымалі адказ, вельмі сугучны з учорашнім сюжэтам пра Акрэсціна, які паказалі на дзяржТВ.

Унізе старонкі стаіць прозвішча Шапецька. Верагодней за ўсё, адказ падрыхтаваў менавіта ён — начальнік ЦІП Яўген Шапецька. Той самы, які ўчора ў сюжэце СТВ адзначаў галоўным дасягненнем адсутнасць смерцяў у ізалятары і адмаўляў збіццё.

У адказе гаворыцца, што ў іх на кантролі праца па ўсіх зваротах, у тым ліку скаргі затрыманых на ўмовы ўтрымання 9-12 жніўня. А далей міліцыя недвухсэнсоўна намякае, што лічыць хлуснёй шматлікія сведчанні пра катаванні і бесчалавечнае абыходжанне на Акрэсціна:

"ГУУС Мінгарвыканкама прыняты меры па падтрыманні бяспекі, недапушчэнні правакацый і гвалту, а таксама па недапушчэнні распаўсюджвання ілжывай інфармацыі, якая дыскрэдытуе органы ўнутраных спраў".

Адказ падпісаны намеснікам начальніка ГУУС Ігарам Прышчэпскім.

Паводле the-village.me

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: