Міліцыянты перапісалі дакументы ва ўсіх, хто збіраў подпісы за беларускую мову
Людзі падыходзілі падпісацца за родную мову кожны пару хвілінаў. Міліцыянты ж здымалі на відэа ўсіх мінакоў, якія ставілі подпіс.

Акцыя збору подпісаў за родную мову
Фотакарэспандэнтка "Белсата" наведала акцыю збору подпісаў за родную мову, якую ініцыяваў Зміцер Дашкевіч.

Падземны пераход на станцыі метро Якуба Коласа

Падземны пераход на станцыі метро Якуба Коласа

Тут міліцыянты Цэнтральнага РУУС перапісваюць дакументы ва ўсіх, хто прымае ўдзел у зборы подпісаў за беларускую мову. Мінакоў, якія ставяць подпіс здымаюць на відэа. У гэтага міліцыянта ў цывільным схаваная камера на грудзі.

Людзі падыходзяць падпісацца за родную мову кожны пару хвілінаў

Акцыя па зборы подпісаў за родную мову

Аляксандры незнаёмы мінак прынёс каву і бутэрброд. Міліцыянты прыгразілі дзяўчыне, што калі яна не пакажа пашпарт, яе забяруць. Дзяўчына вырашыла сысці.
belsat.eu
Фота Ірына Арахоўская