Мінааховыздароўя распавяло пра стан Сцяпана Латыпава

Міністэрства аховы здароўя ў сваім тэлеграм-канале распавяло пра стан Сцяпана Латыпава, які сёння падчас суда парэзаў сабе горла.

xxl_9.jpeg


"Стан 41-гадовага мужчыны, які прычыніў сабе цялесныя пашкоджанні ў зале суда, стабільны.Ён быў шпіталізаваны ў хірургічнае аддзяленне МНПЦ хірургіі, транспланталогіі і гематалогіі. Пацыент паступіў па экстраным паказаннях у 15:30. Пры паступленні былі выкананы ўсе неабходныя медыцынскія мерапрыемствы, была праведзена апрацоўка раны. На дадзены момант стан пацыента стабільны, сітуацый, якія пагражаюць жыццю, няма. Пацыент прыйшоў у сябе пасля наркозу", гаворыцца ў паведамленні.
Нагадаем, Сцяпан Латыпаў — арбарыст і дырэктар кампаніі «Беларбо», жыхар дома каля «Плошчы Перамен». Быў затрыманы 15 верасня ў двары свайго дома падчас таго, як невядомыя пад наглядам міліцыі спрабавалі зафарбаваць мурал з дыджэямі. Тады ж у кватэры Сцяпана Латыпава прайшоў ператрус.
Сёння ў судзе Савецкага раёна Мінска пачаўся разгляд справы Сцяпана Латыпава. У Сцяпана перабінтаваная рука і выразная гематома пад правым вокам.
Пасля перапынку сведчанні пачаў даваць бацька Сцяпана Латыпава. Але Сцяпан Латыпаў нечакана перарэзаў сябе горла. Латыпаў перад гэтым заявіў, што яму пагражалі, што прыйдуць па бацьку. Ён сказаў: «ГУБАЗіК паабяцаў, што калі я не прызнаю віны — узбудзяць крымінальныя справы супраць маіх родных і суседзяў».
Больш падрабязна пра суд у нашым рэпартажы: