Ад Дзядка да Латыпава. Хто яшчэ ў Беларусі рэзаў сябе на знак пратэсту
Спроба самагубства ў судзе Сцяпана Латыпава — не першы такі выпадак у судовай практыцы, нагадвае «Свабода».
У 2016 годзе фігурант справы «Плошча-2010» Уладзімір Кондрусь на судзе спрабаваў парэзаць вены. Яго ўдалося выратаваць, суд прысудзіў яму паўтара года «хатняй хіміі».
У 2019 сацыяльны актывіст Зміцер Паліенка ў Мінскім
гарадскім судзе парэзаў сабе вены на пачатку працэсу калі даведаўся, што
пасяджэнне будзе весціся ў закрытым рэжыме. Пасля гэтага суд зрабілі
адкрытым
У 2020-м 44-гадовы Валерый Сяроў ускрыў вены ў судзе
Кастрычніцкага раёна Магілёва і памёр у бальніцы ад страты крыві. Яго
абвінавачвалі ў крадзяжы, за што пагражала да 4 гадоў зняволення.
Рэзалі сабе рукі за кратамі на знак пратэсту ў розны час палітвязні:
Мікола Дзядок, каб звярнуць на сябе ўвагу дзяжурных па
ШІЗА,
Павел Севярынец у карцары, на знак пратэсту супраць таго, што забралі яго асабістыя рэчы і Біблію,
Сяргей Пятрухін, пратэстуючы супраць антысанітарыі ў камеры і кантынгенту, з якім ён мусіць у ёй знаходзіцца,
Мікалай Аўтуховіч узразаў сабе жывот, пратэстуючы супраць абыходжання адміністрацыі турмы.
Былы начальнік СІЗА №1 Алег Алкаеў расказваў,
каментуючы спробу суіцыду ў 2015-м Міколы Дзядка, што калі для супрацоўнікаў
турмаў галадоўкі вязняў — з'явы звыклыя ды руцінныя, іх успрымаюць больш-менш
спакойна, то спробы так званага «ўскрыцця», калі гэта робяць не наркаманы,
блатныя, а сур’ёзныя людзі — гэта як бы папярэджанне для адміністрацыі,
Дэпартамента выканання пакаранняў: маўляў, глядзіце, я пратэстую супраць
вашага самаўпраўства, прыніжэння мяне як чалавека, і магу аднойчы давесці
сваю спробу да канца.