Сцяпану Латыпаву зрабілі аперацыю. Яго стан здавальняючы
Сёння падчас судовага пасяджэння палітвязень з «Плошчы Перамен» спрабаваў перарэзаць сабе горла.

Сцяпану Латыпаву праведзена аперацыя ў медыцынскім цэнтры на сталічнай вуліцы Сямашкі, паведамляе набліжаны да беларускай медыцынскай супольнасці ТГ-канал «Белыя халаты».
Пашкоджанняў жыццёва важных органаў не выяўлена. Пакуль Сцяпан Латыпаў застаецца пад наркозам на апараце штучнай вентыляцыі лёгкіх. Яго стан здавальняючы, плануецца шпіталізацыя.