18-гадовага Дзмітрыя Стахоўскага, які скончыў жыццё самагубствам, сёння крэміравалі
Нагадаем, падлетак здзейсніў суіцыд праз пераслед за масавыя беспарадкі.

18-гадовага Дзмітрыя Стахоўскага, які скончыў жыццё самагубствам, сёння крэміравалі, паведамляе «Вясна».
У каледжы лёгкай прамысловасці і комплекснай лагістыкі, дзе
вучыўся хлопец, прадстаўнікі адміністрацыі зайшлі ў клас, выбралі 10 вучняў,
прымусілі здаць тэлефоны і павезлі на крэміраванне — не тлумачачы куды.
Больш ніхто на крэміраванне патрапіць не змог — ні знаёмым,
ні сябрам дату, час і месца не паведамілі.
Што будзе з прахам — невядома.
У Дзімы была прыёмная сям'я ў Італіі, куды ён прыязджаў. Маці знаходзіцца ў шокавым стане пасля навіны пра смерць хлопца.