Сцяпан Латыпаў знаходзіцца ў аперацыйнай у бальніцы на вуліцы Сямашкі
Сёння падчас судовага пасяджэння палітвязень з «Плошчы Перамен» парэзаў сабе горла. Падрабязнасці працэса — тут.
![194238363_3008227362792576_8577334058555137260_n_1.jpg 194238363_3008227362792576_8577334058555137260_n_1.jpg](/img/v1/images/194238363_3008227362792576_8577334058555137260_n_1.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Жыхар «Плошчы Перамен» Сцяпан Латыпаў зараз знаходзіцца ў аперацыйнай у бальніцы на мінскай вуліцы Сямашкі, паведамляе TUT.BY. Гэта ўстанова вядомая як 9-я бальніца, або «Мінскі навукова-практычны цэнтр хірургіі, транспланталогіі і гематалогіі».
Туды палітвязня адвезлі на «хуткай» з суда, дзе ён парэзаў сабе горла. Раней была інфармацыя, то Сцяпана Латыпава плануюць увесці ў штучную кому.