Мінчанін стрэліў у свайго дзядзьку з самаробнай вінтоўкі
Мужчыну будуць судзіць адразу па трох артыкулах Крымінальнага кодэксу.
Яму прад'яўлена абвінавачванне ў забойстве, угоне і незаконных дзеяннях са зброяй. У якасці меры затрымання ён быў памешчаны пад варту.
"Па дадзеных следства, 13 жніўня каля 18.00 31-гадовы мужчына, знаходзячыся дома ў кватэры па праспекце Ракасоўскага ў Мінску ў стане алкагольнага ап'янення стрэліў з самаробнай вінтоўкі ў свайго дзядзьку. Пасля пакінуў кватэру і пазваніў у міліцыю, пасля чаго быў затрыманы", распавялі ў СК.
Пры аглядзе месца здарэння былі вынятыя больш за 20 патронаў, наразны ствол і рамка з рукаяткай адназараднага пісталету. Высветлілася, што ўсё гэта мужыне прадаў 53-гадовы сусед па пад'ездзе. Суседа таксама затрымалі — дадалі ў СК. Падчас расследвання таксама высветлілася, што 31-гадовы абвінавачаны мае дачыненне яшчэ да некалькіх злачынстваў: угон аўтамабілю і стральба з пнеўматычнага пісталета па машынах ва ўласным двары.
Паводле belaruspartisan.by