Мінгарвыканкам адказаў на заяўку апазіцыі аб правядзенні мітынгу на Дзень Волі ля Вялікага тэатра
Мінгарвыканкам не дазволіў правесці мітынг 25 сакавіка каля Вялікага тэатра оперы і балета. Пра гэта падчас прэс-канферэнцыі заявіў кіраўнік руху «За Свабоду» Юрась Губарэвіч.
—Афіцыйнай прычынай адмовы стала тое, што мы распаўсюдзілі інфармацыю аб маючым адбыцца мітынгу ў СМІ (Па законе да атрымання дазволу арганізатары не могуць публічна аб'яўляць аб мерапрыемстве ў СМІ, — Заўвага. TUT.BY). Але унікальнасць сітуацыі ў тым, што мы падалі заяўку на правядзенне мітынгу і 25 сакавіка, і 24 сакавіка на той жа пляцоўцы. Аб 24 сакавіка мы наўмысна не казалі нікому, таму лічым адмову Мінгарвыканкама незаконнай і будзем яе абскарджваць у судзе, — заявіў Губарэвіч.
Нагадаем, паралельна з заяўкай на правядзенне святочнага канцэрта 24 сакавіка, якую падалі актывісты, у канцы студзеня дзве апазіцыйныя партыі АГП, БСДП (Грамада) і рух «За Свабоду» падалі ў Мінгарвыканкам заяўку на правядзенне 25 сакавіка мітынгу. Па сцэнары, які апісаны ў заяўцы, яго плануецца правесці ля Вялікага тэатра оперы і балета. Як і ў мінулым годзе, партыі хочуць паставіць перад тэатрам свае палаткі, дзе будуць распавядаць аб сваёй дзейнасці тым, хто прыйдзе.
Паводле tut.by