Міністэрства адукацыі прапануе вучыць школьнікаў класці печкі
Міністэрства адукацыі прапанавала спіс спецыяльнасцей, па якіх можа весціся падрыхтоўка ў старэйшых класах у школах.
Цяпер вучні 10-11-х класаў змогуць выбраць жаданую прафесію з абноўленага спісу спецыяльнасцей, прадстаўленага Міністэрствам адукацыі Беларусі, піша «Беларускі партызан» са спасылкай на «Мінск-Навіны».
Сёлета са спісу Міністэрствам выключаныя спецыяльнасці, якія не прадугледжвалі здачу кваліфікацыйнага экзамену. Такое рашэнне было прынята, улічваючы факт, што без іспыту навучэнец не атрымліваў ні разрада па прафесіі, ні адпаведнага дыплома.
У Камітэце па адукацыі адзначылі, што прадстаўлены новы спіс спецыяльнасцей, па якім будзе весціся падрыхтоўка ў 10-х базавых класах. Вучні змогуць выбраць для сябе прыдатную спецыяльнасць з наяўных 72-х, у 2020 годзе сталічныя школьнікі навучаліся па 38.
Сёлета старшакласнікам установы прафтэхадукацыі прапануюць атрымаць спецыяльнасць печніка, разьбяра па дрэве, пекара, аператара электроннага набору і вёрсткі і іншыя.