Ваенрукі не ведаюць, што выкладаць? Ваенна-патрыятычныя класы нагрузяць фізікай і хіміяй

Ваенна-патрыятычныя профільныя класы беларускіх школ сёлета будуць вывучаць на павышаным узроўні фізіку і матэматыку.

school_7.jpeg


Для залічэння ў такія класы трэба будзе мець сярэдні бал не ніжэй за 6, а па фізіцы і матэматыцы — адзнакі не ніжэй за 7 балаў, паведамляе REFORM.by са спасылкай на «Мінск-Навіны».

У ваенна-патрыятычныя профільныя класы прымаюць вучняў 10-х класаў. У верасні яны павінны прайсці псіхолага-педагагічнае тэставанне.