Мінскія ўлады спагналі з пратэстоўцаў 980 тысяч рублёў

Мінгарвыканкам ацаніў шкоду ад масавых дэманстрацый пасля прэзідэнцкіх выбараў у 1,25 млн рублёў. З іх ужо спагнана 980 тыс. рублёў. Такую лічбу сёння назваў старшыня гарадскога выканаўчага камітэта Уладзімір Кухараў.

30avgusta_1000x603.jpg


«На сёння спагнана 980 тысяч рублёў, і гэтая праца працягваецца. Тыя людзі, якія нанеслі ўрон камунікацыям, дваровым тэрыторыям, — яны ўсе выяўленыя, прыцягваюцца да адказнасці, і з іх спаганяюцца сумы, якія выстаўлены з боку камунальных службаў Мінска», — адзначыў старшыня, перадае REFORM.by са спасылкай на БелТА.

«Мы прымем самыя сур'ёзныя меры, каб у далейшым у нас такіх выпадкаў больш не было», — сказаў Кухараў.

Каб якіх выпадкаў не было, ён не патлумачыў..