«Патрэбны любы магчымы ўплыў, каб вызваліць журналістаў». Ва Украіне адрэагавалі на судовы працэс у Мінску
Нацыянальны саюз журналістаў Украіны заявіў пра сваю салідарнасць з журналісткамі тэлеканалу «Белсат» Кацярынай Андрэевай і Дар’яй Чульцовай, разгляд справы якіх распачаўся 9 лютага ў мінскім судзе.
![Кацярына Андрэева і Дар'я Чульцова (злева) у судзе 9 лютага 2021 Кацярына Андрэева і Дар'я Чульцова (злева) у судзе 9 лютага 2021](/img/v1/images/676e7d38_e07e_4958_9063_c154e0acf16b_w1023_r1_s.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Кацярына Андрэева і Дар'я Чульцова (злева) у судзе 9 лютага 2021
«Нацыянальны саюз журналістаў выказвае салідарнасць з калегамі, пастаянна ўзнімаючы на розных узроўнях пытанне бяспекі працы прадстаўнікоў медыя ў Беларусі. Залікаем як украінскую уладу, так і міжнародныя інстытуцыі скарыстацца любым магчымым уплывам на беларускую ўладу для вызвалення журналістаў з-за кратаў і забеспячэння свабоднай працы медыя», — адзначаецца ў заяве, апулікаванай з нагоды пачатку судовага працэсу над Андрэевай і Чульцовай, перадае Радыё Свабода.
Журналісткі за кратамі з 15 лістапада 2020 году. Іх вінавацяць у арганізацыі групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак. Дзяўчат затрымалі ў адным з дамоў на «плошчы Пераменаў», калі яны вялі жывую трансляцыю разгону мітынгу ў памяць аб загінулым Рамане Бандарэнку.
Cуд над Андрэевай і Чульцовай пачаўся ў Мінску 9 лютага. Ім пагражае да 3 гадоў турэмнага зьняволення.