Мінздароўя прарвала? Паведамляецца пра 11 смярцей ад COVID-19 за суткі
У Беларусі за суткі выяўлены 1378 новых пацыентаў з каронавірусам. Усяго ж з пачатку пандэміі ў краіне афіцыйна зарэгістравана 380 089 выпадкаў, паведамляе Міністэрства аховы здароўя.

Выпісаныя з бальніц за суткі 1303 чалавекі. У цэлым ачунялымі лічацца 370 135 чалавек, паведамляе REFORM.by.
За суткі памерлі 11 чалавек з каронавіруснай інфекцыяй. Агульная колькасць ахвяр ужо дасягнула 2732.
У краіне зроблена 6,13 млн. тэстаў, з якіх 20 219 — за суткі.
Раней Мінздароўя паведамляла не больш за 10 памерлых за суткі.