У Беларусі за суткі выяўлены 1457 выпадкаў COVID-19 памерлі 10 чалавек
Міністэрства аховы здароўя асвяжыла каронавірусную статыстыку па стане на 20 траўня. Паводле інфармацыі ведамства, за суткі былі зарэгістраваныя 1457 новых выпадкаў COVID-19.

Агульная колькасць пацверджаных дыягназаў вырасла да 381 546, паведамляе REFORM.by. Выпісаны з бальніц 1531 чалавек. Усяго ж ачунялымі лічацца 371 666 пацыентаў.
За суткі памерлі яшчэ 10 чалавек з выяўленай каронавіруснай інфекцыяй. Агульная колькасць ахвяр пандэміі дасягнула 2742 чалавек.
У краіне зрабілі 6,15 млн. тэстаў, у тым ліку 20 741 за суткі.