Вакцынацыю ад COVID-19 у Беларусі прайшло менш за 3% насельніцтва
У Беларусі працягваецца вакцынацыя ад COVID-19. Але пакуль што яна ідзе не вельмі высокімі тэмпамі. Прэс-служба Міністэрства аховы здароўя апублікавала адпаведныя лічбы.

Па стане на 18 траўня поўны курс вакцынацыі абедзвюма дозамі прышчэпкі прайшлі 261 тысяча 700 чалавек, а яшчэ 367 тысяч 700 атрымалі пакуль толькі першую дозу, перадае «Радыё Рацыя».
Такім чынам, у Беларусі цалкам вакцынаваны ад каронавіруса амаль 2,8% жыхароў (пры тым што насельніцтва Беларусі на пачатак года складала 9 млн. 349 тыс. 645 чалавек).