Мінздароўя выявіла амаль 5 тысяч хворых на COVID-19 за суткі
Захворванне каронавірусам працягвае ставіць рэкорды ў Беларусі. Сёння Міністэрства аховы здароўя краіны аб'явіла пра рэгістрацыю адразу 4990 выпадкаў за суткі.

Паводле інфармацыі ведамства, усяго з пачатку пандэміі пацверджаны 753 495 выпадкаў, піша REFORM.by.
Адначасова з ростам захворвання рванула ўверх і колькасць ачунялых. За дзень выпісаны 4581 пацыент. Усяго афіцыйна ачунялымі лічацца 742 762 чалавекі.
За суткі памерлі яшчэ 15 чалавек з выяўленай каронавіруснай інфекцыяй. Агульная колькасць смяротных зыходаў у афіцыйнай статыстыцы складае ўжо 6099.
У краіне зрабілі 11,82 млн. тэстаў, у тым ліку 50 465 — за суткі.