Мітрапаліт Веніямін і епіскапы захварэлі на COVID-19 пасля супольнай службы
Як мінімум у трох епіскапаў Беларускай праваслаўнай царквы пацверджана захворванне на COVID-19, паведамляе тэлеграм-канал «Хрысьціянская візія».
![Кіраўніцтва епархій БПЦ хварэе на каронавірус Кіраўніцтва епархій БПЦ хварэе на каронавірус](/img/v1/images/cztenija_1.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Кіраўніцтва епархій БПЦ хварэе на каронавірус
У мітрапаліта Веніяміна (Тупекі), архіепіскапа Пінскага і Лунінецкага Стэфана (Корзуна) і епіскапа Маладзечанскага і Стаўпецкага Паўла (Цімафеенкава) выявілі каронавірус. Таксама сімптомы COVID-19 мае архіепіскап Наваградскі і Слонімскі Гурый (Апалька).
Апошні раз епіскапы служылі разам 12 студзеня 2022 года ў Жыровіцкім манастыры на дзень памяці мітрапаліта Філарэта, які памёр год таму ад COVID-19. Антыкавідных захадаў падчас набажэнства не рабілі.