Мясцовая ўлада абмежавала доступ да сайта «Віцебскі кур'ер news»
Пракурор Віцебскай вобласці вынес пастанову аб абмежаванні доступу да інтэрнэт-сайта «Віцебскі кур'ер news». Ён угледзеў у яго дзейнасці парушэнні законаў аб СМІ і супрацьдзеянні экстрэмізму.
![it_838377_1920_1.jpg it_838377_1920_1.jpg](/img/v1/images/it_838377_1920_1.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Сярод такіх дзеянняў у паведамленні пракуратуры згадваецца
публікацыя «інфармацыі, якая ганіць дзелавую рэпутацыю і дыскрэдытуе
дзяржаўныя органы і іх службовых асоб, а таксама іншых забароненых звестак,
здольных нанесці шкоду нацыянальным інтарэсам Рэспублікі Беларусь». У
прыватнасці, гаворка ідзе пра прыняцце чыноўнікамі незаконных актаў, вынясенне суддзямі незаконных прысудаў. Акрамя таго, на сайце знайшлі інфармацыйную
прадукцыю, прызнаную судамі экстрэмісцкімі матэрыяламі.
Пастанову пракурора Віцебскай вобласці накіравана для
арганізацыі выканання.
Паводле reform.by.