MonkeyFood зачыненыя, патрэбна наша салідарнасць
"За 5 дзён у нас было 5 праверак санстанцыі і два МНС. Мы зноў зачыненыя.
Яшчэ нам далі амаль 12000 рублёў штрафу за тое, што паміж стэлажамі няма
метра дыстанцыі, а на Кастрычніцкай не было дамовы на абслугоўванне
сігналізацыі", — пра гэта паведаміў дырэктар MonkeyFood Аляксандр Валодзін.
Першае кафэ, дзе можна купіць веганскі фастфуд, адкрылася на вуліцы Багдановіча ў Мінску ў 2016 годзе. У 2019 годзе адкрылася другая кропка — на Кастрычніцкай. Каманда MonkeyFood заўсёды падтымлівала тых, каму была патрэбна дапамога. А са жніўня наогул намагалася зрабіць як мага больш для сумленных людзей Беларусі.
Напрыклад, ужо 18 жніўня MonkeyFood гатовыя былі карміць гарачымі абедамі рабочых МТЗ.
"Мы заўсёды падтрымліваем тых хто ў небяспецы і знаходзіцца ў прыгнечаным
становішчы. MonkeyFood гэта праект у якім ёсць людзі абсалютна розных
канфесій і палітычных поглядаў. Але мы на працягу 5 гадоў існавання
праекта заклікалі да салідарнасці паміж людзьмі. Падчас кавіда мы
кармілі бясплатна супрацоўнікаў грамадскага харчавання, якія страцілі працу.
На выходных кармілі зняволеных якіх выпускалі на волю. Калі ўлада
зменіцца і над былымі чыноўнікамі людзі будуць чыніць самасуд я асабіста
буду іх хаваць і падтымліваць", — распавядаў у жніўні Аляксандр Валодзін.
І вось зараз абедзьве кропкі MonkeyFood зачынілі.
Як расказвае Марта Скугарава, спецыяліст па камунікацыях MonkeyFood, 30 кастрычніка ў абедзьве ўстановы адначасова
прыйшлі 2 праверкі санстанцыі. Зачынілі абедзьве ўстановы. 31 кастрычніка ў абедзьве ўстановы адначасова
прыйшлі 2 праверкі МНС. Яны таксама зачынілі нашы ўжо зачыненыя ўстановы паўторна.
— Ведаеце якія парушэнні выявілі МНС? У кавярні на Багдановіча быў 1 вогнетушыцель замест 5. Паміж стэлажом і шафкай у калідоры было менш за метр. А ў кавярні на Кастрычніцкай не было дамовы на тэхабслугоўванне.
Усе праверкі прыходзілі так, каб фізічна немагчыма было падаць усе неабходныя паперы, так як кафэ два, а многія дакументы ў адным экзэмпляры на прадпрыемства (часопісы, інструктажы, загады).
2 лістапада мы запрасілі санстанцыю для праверкі нашых кавярняў пасля ліквідацыі прадпісанняў. СЭС Савецкага раёна прынялі выпраўленні праз фотасправаздача і далі дазвол на працу. А СЭС Ленінскага раёна 3 лістапада прыйшла праверыць асабіста і таксама дазволіла працаваць. У выніку нам далі дазвол на працу па абедзьвюх кавярнях.
2 і 3 лістапада МНС далі нам штрафы на суму
11510 рублёў. А ўжо 4 лістапада ў абедзьве кавярні паўторна прыйшлі
праверкі СЭС. Атрымліваецца, што на Кастрычніцкай — гэта 3-я праверка СЭС за 5
дзён, а на Багдановіча другая. Яны зноў прыйшлі сінхронна, у аднолькавы час у
абедзьве кавярні. Зноў зачынілі ўстановы. На дадзены момант абедзьве кавярні і дастаўка не
працуюць. На нас вісяць штрафы і запазычанасці, якія растуць пакуль мы не працуем.
Грамадскае харчаванне — гэта ровар. Пакуль круціш педалі, ён едзе. Цяпер наш ровар спыніўся.
Марта расказвае, што MonkeyFood заўсёды прасоўвалі ідэі сацыяльнай
справядлівасці, падтрымлівалі многія праекты і ніколі самі не прасілі аб
дапамозе. У першую хвалю COVID19 яны на працягу месяца кармілі бясплатна ўсіх
супрацоўнікаў грамадскага харчавання, якія страцілі працу з-за пандэміі,
сцвярджаючы права на ежу кожнага і выказваючы салідарнасць праектах, якім было
асабліва складана.
"Мы раздавалі аптэчкі першай дапамогі ўсім, каму гэта трэба, у наш небяспечны час, адстойваючы права на фізічную цэласнасць і права на жыццё. Мы частавалі гарачымі напоямі 26 кастрычніка, выказваючы салідарнасць з тымі, хто выйшаў заявіць сваю пазіцыю. Гэта толькі частка таго, што мы зрабілі за апошні год. А за 5 гадоў мноства праектаў з ежай па свабоднай цане і экалагічных акцый", — адзначае Марта.
— Мы збіраем грошы на штраф, паралельна спрабуем зноў адкрыць установы. Пакуль адчуванне, што гэты ціск будзе ўзмацняцца. Аднак нашу пазіцыю сітуацыя не зменіць: мы заўсёды былі за сацыяльную справядлівасць, салідарнасць і ніякіх правапарушэнняў не здзяйснялі.
На пытанне, ці не збіраецца каманда MonkeyFood з'ехаць з краіны, спецыяліст па камунікацыях адказала: "Зараз мы разглядаем разам з усёй камандай розныя варыянты і гэты таксама, калі сітуацыя ў краіне не вырашыцца".
26 кастрычніка на старонцы MonkeyFood было напісана: ·
Сёння мы салідарныя з кожным, хто пазначае сваю грамадзянскую пазіцыю.
Нам важна, каб права на выраз сваёй пазіцыі было ва ўсіх.
У гэты халодны дзень,калі ты замёрз ці стаміўся, заходзь да нас-сёння гарачыя напоі (чорны кава і гарбата) па салідарнай цане. Гэта значыць, што можна плаціць колькі захочаш і зможаш.
❤️ Хай сёння ўсім будзе цёпла.
У салідарнасці наша сіла.
Сёння дапамога патрэбна MonkeyFood. Ім трэба сплаціць 11510 рублёў штрафу.