У анэстэзіёлага-рэаніматолага РНПЦ «Кардыялогія» згарэла кватэра. Сям'я просіць дапамогі (важнае абнаўленне)
Яўген Палойка — анэстэзіёлаг-рэаніматолаг РНПЦ «Кардыялогія», доктар са
шматгадовым стажам, якога затрымлівалі ў ланцугу салідарнасці 27
кастрычніка, але выпусцілі пад ціскам грамадскасці.
Здарылася бяда — згарэла кватэра на Волаха, 29. Сям’я з двума малымі дзецьмі (5 і 13 год) пакуль на вуліцы.
«Мы з мужам сёння паўдні правялі ў міліцыі, ездзілі азнаёміцца з пратаколам, — расказала «Нашай Ніве» яго жонка Юлія. — Я пасля каранавіруса, ён пасля дзяжурства і аперацыі, прылеглі адпачыць перад тым, як забіраць малодшага з садка. Старэйшы ў гэты час глядзеў фільм у сваім пакоі, потым выйшаў у туалет, кажа: «Сяджу — нешта паленым пахне, выходжу — ужо гарыць».
Што стала прычынай пажару, мы пакуль і не ведаем. Усё пачало абсыпацца, калі мы схапіліся, то толькі вылецелі з кватэры. Заўтра суд па тым 23.34, а як на яго ісці невядома, бо частка дакументаў згарэла. Адзін пакой выгараў цалкам, шмат усяго пашкоджана».
Дзе правесці ноч, людзі ўжо знайшлі, цяпер ім патрэбна часовае жыллё ў тым жа раёне, каля РНПЦ «Кардыялогія», каб Яўген Палойка мог хутка дабірацца да дзяжурстваў і назад, таксама трэба дапамога ў аднаўленні кватэры пасля пажару.
Кантакт для сувязі з жонкай Юліяй: +37529 605 42 95, можна пісаць у Вайбер.
Тэлеграм-канал «Белыя халаты» паведамляе: не трэба пераводзіць грошы на банкаўскую картку, нумар якой раней быў пазначаны ў навінах, бо з гэтых пераводаў трэба аплачваць падатак + яе зараз блакуюць банкі.
Дапамагчы сям'і можна праз дабрачынны рахунак у ААТ «ААБ Беларусбанк»:
Рахунак атрымальніка: BY96 AKBB 3134 0000 0043 2007 0000
Прозвішча, Імя атрымальніка: Палойка Яўген Генадзевіч
Прызначэнне: дабрачыннасць
Шлях у АРІП: плацяжы > банкаўскія, фінансавыя паслугі > Банкі, НКФА > Беларусбанк > папаўненне рахунку
У каго банкінг не прапускае без УНП неабходна ўводзіць 51111111111️
Калі вы знаходзіцеся ў Менску, то лепш сабраць гатоўкай.
Звяжыцеся з Юліяй, жонкай Яўгена. Альбо са знаёмымі з РНПЦ, альбо суседзямі з Грушаўкі. Яны ў курсе.
Дадзеныя рэквізітаў правераны адміністрацыяй «Белых Халатаў»