МУС Літвы прапануе рашэнне, якое спыніць паток мігрантаў праз мяжу з Беларуссю
Кіраўніца МУС Літвы прапануе ўвесці надзвычайнае становішча на мяжы з Беларуссю. У такім разе перасячэнне мяжы будзе немагчымым, піша delfi.lt.

Міністарка ўнутраных спраў Літвы Агне Білатайтэ заявіла, што МУС прапанавала ўраду ўвесці надзвычайнае становішча ў памежных самакіраваннях.
«МУС прапануе ацаніць сітуацыю і, магчыма, абвясціць
надзвычайнае становішча», — заявіла міністарка на прэс-канферэнцыі ў аўторак.
Старшыня Камітэта Сейма Літвы па нацыянальнай бяспецы і
абароне Лаўрынас Кашчунас заявіў, што ўвядзенне надзвычайнага становішча можа
быць разгледжана для ўзяцця пад кантроль сітуацыі з міграцыйным крызісам.
Паводле слоў Кашчунаса, у такім выпадку кантроль над мяжой пераняла б армія, і траплянне на тэрыторыю Літвы было б немагчымым.