Зноў больш за сотню. У Літве затрымалі чарговую групу мігрантаў, якія прыйшлі з Беларусі

У Літве зноў затрымалі больш за сотню мігрантаў, якія прыйшлі з Беларусі. Як паведамляюць літоўскія памежнікі, за апошнія суткі агулам мяжу нелегальна перайшлі 110 чалавек.

zatl.png

У папярэднія суткі затрымалі 131 мігранта. З пачатку года літоўскія памежнікі затрымалі 2,8 тысячы такіх нелегалаў, якія прыйшлі з Беларусі.

Літва ўзмацняе мяжу з Беларуссю і абвінавачвае ўлады нашай краіны ў спрыянні нелегальнай міграцыі — як адказ на санкцыі. Мігранты становяцца сур'ёзнай праблемай для Вільні.

Паводле «Еўрарадыё».