МУС паведаміла пра затрыманне Максіма Вінярскага

У сваім тэлеграм-канале міліцыя паведаміла пра затрыманне актывіста "Еўрапейскай Беларусі" Максіма Вінярскага. 

Максім Вінярскі, архіўнае фота Дзіяны Серадзюк.

Максім Вінярскі, архіўнае фота Дзіяны Серадзюк.


Як гаворыцца ў паведамленні, аператыўнікі ГУБАЗіК МУС высветлілі, што восенню мінулага года Вінярскі заклікаў людзей выходзіць на мітынгі з бчб-сімволікай і аказваць актыўны супраціў міліцыі.
Падчас ператрусу ў кватэры затрыманага канфіскавалі кампутарную тэхніку, тэлефоны, бчб-сімволіку, налепкі і балоны з аэразольнай фарбай.
Міліцыянты таксама апублікавалі відэа апытання Максіма Вінярскага, дзе той распавядае пра затрыманне на фоне чырвона-зялёнага сцяга.