Менеджары найбуйнейшых прампрадпрыемстваў затрыманыя па падазрэнні ў хабарніцтве

Следчы камітэт расследуе крымінальныя справы ў дачыненні да службовых асоб найбуйнейшых прамысловых прадпрыемстваў Беларусі. Яны падазраюцца ў атрыманні хабараў.

1_11_2.jpg


Як паведамляе СК, затрыманыя сем кіраўнікоў сярэдняга звяна ААТ «МЗКЦ», ААТ «Мінскі электратэхнічны завод імя В. І. Казлова», ААТ «Кавальскі завод цяжкіх штамповак», ААТ «БЕЛАЗ» — кіруючая кампанія холдынгу «БЕЛАЗ-ХОЛДЫНГ» і ААТ «Мінскі трактарны завод», перадае REFORM.by.

Паводле версіі следства, 22-23 снежня яны атрымалі ад прадстаўніка расейскай фірмы хабару сумай ад 50 да 250 тысяч расейскіх рублёў за развязанне пытанняў, якія ўваходзяць у іх кампетэнцыю. Паводле папярэдняй інфармацыі, гаворка ідзе аб закупках прадукцыі, у тым ліку якая мае тэхнічныя адхіленні.

Усе затрыманыя прызналі факт атрымання грошай і супрацоўнічаюць са следствам. Пяць фігурантаў знаходзяцца пад вартай, двое — адпушчаныя пад заклад.