МУС: у праваслаўных храмах лік вернікаў на Вялікдзень зменшыўся на 90 тысяч

На тэрыторыі Беларусі ў велікодных набажэнствах 1 мая ў праваслаўных храмах прынялі ўдзел больш за 541 тысячы чалавек супраць 629 тысяч у 2015 годзе.

vialikdzien_1.jpg

 Пра гэта паведамілі ў міністэрстве ўнутраных спраў. Такім чынам, афіцыйна лік вернікаў на Вялікдзень зменшыўся на 88 тыс. чалавек.

Раней у МУС заяўлялі, што ў велікодных набажэнствах у каталіцкіх храмах ўдзельнічалі 49 тыс. чалавек супраць 46 тыс. у 2015 годзе.

Агульная колькасць удзельнікаў велікодных набажэнстваў у гэтым годзе ў праваслаўных і каталіцкіх храмах, па звестках ведамства, — 590 тыс. чалавек. Пры гэтым методыка падліку вернікаў праваахоўнікамі выклікае пытанні.


krynica.info