МУС: за час вайны ў Данбасе праз Беларусь прайшло каля 150 тысяч уцекачоў з Украіны

Начальнік Дэпартаменту па грамадзянстве і міграцыі Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі Аляксей Бягун заявіў, што плынь уцекачоў з Украіны скарацілася.



bez.jpg

svaboda.org

«Асноўная хваля мігрантаў з Украіны ў сувязі з завяршэннем актыўнай фазы баявых дзеянняў у рэгіёне ўжо схлынула, але мы па-ранейшаму прымаем хадайніцтвы аб прадстаўленні статусу ўцекачоў ад украінцаў», — цытуе Бегуна«Асноўная хваля мігрантаў з Украіны ў сувязі з завяршэннем актыўнай фазы баявых дзеянняў у рэгіёне ўжо схлынула, але мы па-ранейшаму прымаем хадайніцтвы аб прадстаўленні статусу ўцекачоў ад украінцаў», — цытуе БегунаБЕЛТА.

Ён адзначыў, што за два апошнія гады ў рамках усіх міграцыйных працэдур праз тэрыторыю Беларусі прайшло каля 150 тысяч грамадзян Украіны. Больш за 45 тысяч украінцаў стала або часова пражываюць на тэрыторыі Беларусі. Больш за 1,1 тысяч грамадзян Украіны з зоны АТА атрымалі дадатковую абарону ў Беларусі.

Бягун адзначыў, што частка ўкраінцаў атрымлівае дазвол на працоўную дзейнасць, некаторыя бяруць дазвол на часовае пражыванне па iншых падставах, іншыя падаюць хадайніцтва на атрыманьне грамадзянства.

Да 2013 года Беларусь не прымала вялікай колькасці хадайніцтваў ад замежнікаў аб прадстаўленні статусу ўцекача, усяго каля 160 запытаў у год.

«Аднак у 2014 годзе з-за ваеннага канфлікту ва Украіне мы сутыкнуліся з масавым прытокам украінцаў у краіну, асабліва з паўднёва-ўсходніх рэгіёнаў. У кампетэнтныя органы Беларусі звярталіся з хадайніцтвамі аб прадстаўленьні статусу ўцекача і дадатковай абароны. У цяперашні час намі разгледжана больш за 1,3 тысячы хадайніцтваў па гэтым пытанні», — дадаў начальнік дэпартамента.

Бягун звярнуў увагу, што некаторым грамадзянам Украіны, якія хадайнічаюць аб статусе ўцекача і прадстаўленьні дадатковай абароны ў Беларусі, адмаўляюць ня толькі па прычыне крымінальнага мінулага і крымінальнай дзейнасці.

«У асноўным мы адмаўляем асобам прызыўнога ўзросту, якія прыбываюць у Беларусь, каб пазьбегнуць мабілізацыі», — сказаў ён.