Музей хоча падаць у суд на аглядальніка ОНТ

Нацыянальны гістарычны музей заступіўся за свой філіял пры Адміністрацыі і патрабуе выбачэнняў ад журналіста ОНТ, які раскрытыкаваў экспазіцыю.

b0132f94_3277_46f7_9f95_c83498a52473_w250_r1_s.jpg


Адміністрацыя Нацыянальнага гістарычнага музею ў адкрытым лісце пагражае судом аглядальніку ОНТ Аляксею Міхальчанку, калі не атрымае ад яго публічных выбачэнняў за крытычныя выказванні пра Музей сучаснай беларускай дзяржаўнасці, што ў будынку адміністрацыі Аляксандра Лукашэнкі. Гэты музей — філіял Нацыянальнага гістарычнага музэю.
14 студзеня ў аўтарскім відэаблогу «Як ёсьць» Аляксей Міхальчанка выказаў асабістыя заўвагі адносна экспазіцыі, якая, як можна зразумець з відэаблогу, не ўразіла яго і ягоных замежных сяброў падчас нядаўняга наведвання.
Гэтак, на думку аглядальніка ОНТ, копію дэкларацыі аб дзяржаўнай незалежнасці Беларусі варта было б паказваць значна маштабней, як і копію беларускага спадарожніка, які, дарэчы, так і не даляцеў да арбіты Зямлі. Яшчэ журналіст прапаноўваў размясціць у музеі сапраўднае кола кар’ернага велікагруза «Белаз», каб стварыць для наведнікаў удалую «фатазону», ды раіў дэманстраваць наведнікам вялікія зліткі золата, каб паказаць наяўнасць у краіне рэальных золатавалютных рэзерваў. Бадай што самым сьмелым крокам па прывабліванні наведнікаў, паводле Аляксея Міхальчанкі, было б усталяванне ў музэі васковых фігур вядомых спартоўцаў, у тым ліку знакамітай біятланісткі Дар’і Домрачавай і кіраўніка краіны, вядомага аматара хакею Аляксандра Лукашэнкі — «калі тыя не будуць супраць».


Але ўсе гэтыя прапановы журналіста не толькі не спадабаліся супрацоўнікам музею, але і выклікалі ў іх абурэнне. Частку прапановаў журналіста адміністрацыя Нацыянальнага гістарычнага музею назвала ў лісце «абсурднымі», іншыя — «некарэктнымі» альбо несумяшчальнымі з класічным характарам Музею сучаснай беларускай дзяржаўнасці, роля якога, на думку аўтараў ліста, — «адукоўваць, а не забаўляць».
«У выпадку адмовы Аляксея Міхальчанкі даць публічныя выбачэнні Нацыянальны гістарычны музей пакідае за сабой права звярнуцца ў суд для абароны гонару, годнасці і дзелавой рэпутацыі музею паводле арт.153 Грамадзянскага кодэксу», — цытуе БелаПАН ліст Нацыянальнага гістарычнага музею.
Паводле