На аўтамагістралі М-6 пабудуюць адмысловы пераход для жабаў

Міграцыйны калідор для земнаводных з’явіцца на 197-м кіламетры трасы М6 — на ўчастку рэканструкцыі дарогі ў раёне населеных пунктаў Васілішкі — Малое Мажэйкава Шчучынскага раёну.

Ілюстрацыйнае фота. Shutterstock

Ілюстрацыйнае фота. Shutterstock

Ён уяўляе сабой збудаванне з шасці жалезабетонных трубаў дыяметрам 0,5 метра, якія будуць выкладзеныя на адлегласці 90 мэтраў адна ад адной пад фундаментам дарогі. У саміх трубах знаходзяцца бетонныя жалабкі з праточнай вадой, па якіх земнаводныя будуць перапраўляцца праз аўтамагістраль,паведамляе «Гродзенская праўда».

На думку эколагаў, такімі міграцыйнымі калідорамі карыстаюцца не толькі жабы, яшчаркі, вужы, але і мышы, а таксама казуркі, якія жывуць ля балот.

Работы па абсталяванні міграцыйнага калідору пачнуцца ў лістападзе 2017 года.

 www.svaboda.org