Грузія. Біялагічная вайна з Абхазіяй?

У Абхазіі, напэўна, упершыню за ўсю гісторыю нефармальнай рэспублікі, грузіны, якія патрабуюць вяртання краю ў склад Грузіі перасталі разглядацца як вораг нумар адзін. Гэта месца заняў… клоп.

Фота vniisubtrop.ru

Фота vniisubtrop.ru

Праўда, гаворка не пра звычайных клапоў, а пра так званых мармуровых клапоў, якія нейкім чынам трапілі сюды з Азіі і актыўна атакуюць мясцовую сельскую гаспадарку. 

У гэтым годзе, паводле ацэнак спецыялістаў, з-за пражэрлівасці гэтых казюрак Абхазія недалічылася 70% ураджаю арэхаў, аднак пад пагрозай ужо цытрусавыя плантацыі і практычна ўсе сельскагаспадарчыя культуры. 

І гэта толькі пачатак. Зараз клапы масава накіроўваюцца ў дамы, у сухія і цёплыя месцы, каб перазімаваць. Адзіны пазітыў — Мармуровыя клапы не смокчуць кроў чалавека. 

Пакуль улады не прыдумалі эфектыўных сродкаў супраціву. Усе пагаджаюцца, што ў прынцыпе патрэбныя нейкія хімічныя прэпараты, аднак адкуль іх узяць у беднай краіне? 

Між тым, хтосьці кажа пра тое, што ў памежным Зугдзіцкім раёне Грузіі працуе лабараторыя, якая магла распрацаваць гэтую біялагічную зброю і выкарыстоўваць яе супраць Абхазіі...

Паводле абхазскай прэсы