На БелАЗе работнікам прапануюць за грошы стучаць на сваіх калег-забастоўшчыкаў
Фонд, з якога будуць выплачвацца 30 срэбранікаў, фарміруецца за кошт прэмій, якіх пазбавяцца "парушальнікі дысцыпліны".

На БелАЗе работнікам прапануюць за грошы стучаць на сваіх калег-забастоўшчыкаў. Кіраўніцтва прадпрыемства апублікавала "Палажэнне аб матэрыяльным стымуляванні работнікаў і прыцягненні да адказнасці кіраўнікоў за парушэнне працоўнай дысцыпліны ў падраздзяленні". Яно распрацаванае "ў мэтах узмацнення матэрыяльнай зацікаўленасці працоўных, кіраўнікоў, спецыялістаў, якія прымаюць удзел у выяўленні парушальнікаў працоўнай дысцыпліны".