Навукоўцы Беларусі заклікаюць кіраўніцтва Акадэміі навук адмовіцца ад рэпрэсій

Большасць дырэктараў шануюць свае кадры і неяк знаходзяць спосабы не скарачаць людзей, але ёсць і іншыя прыклады. Так, у Інстытуце гісторыі НАН кантракт не працягнулі ўжо сямі спецыялістам. 

photo_2020_11_29_09_00_56.jpg

Больш за 100 навукоўцаў падпісалі адкрыты ліст-зварот да кіраўніцтва НАН Беларусі з заклікам адмовіцца ад палітычна матываваных скарачэнняў і ціску на навукоўцаў і аднавіць кантракты супрацоўнікам, якія былі звольненыя за адкрытае выказванне сваёй грамадзянскай пазіцыі.
«Нельга маўчаць. У нашай Акадэміі навук бяда. Старшыня Прэзідыума разаслаў у кожны інстытут спіс супрацоўнікаў, якіх трэба звольніць. Гэта палітыка можа трактавацца толькі як палітыка на знішчэнне. Знішчаецца гістарычная навука, руйнуюцца цэлыя навуковыя школы і напрамкі», - пракаментавала член КР Наталля Абрашына-Жадаева.