На акцыі ў Мінску затрымалі фотакора «Новага Часу» Яну Трусіла

Імя Яны знайшлося ў спісах затрыманых праваабарончага цэнтра «Вясна».

Яна Трусіла

Яна Трусіла

29 лістапала падчас Марша суседзяў была затрымана 20-гадовая пазаштатная карэспандэнтка "Новага Часу" Яна Трусіла.
Зараз яна знаходзіцца ў Ленінскім РУУС.
Відавочцы паведамляюць падрабязнасці затрымання: «Яну схапілі каля 15:41, Прытыцкага 72, у дварах, за ёй гналіся аліўкі, бо хутчэй за ўсё фотала спецтэхніку».
Гэта ўжо другое затрыманне дзяўчыны цягам восені. Першы раз яе затрымалі падчас падрыхтоўкі рэпартажа 1 лістапада і прысудзілі 13 сутак адміністрацыйнага арышту.