Журналістцы TUT.BY Кацярыне Барысевіч прад'явілі абвінавачванне
Яна застаецца пад вартай.
Увечары 29 лістапада скончыўся тэрмін, на працягу якога Барысевіч павінны былі прадʼявіць абвінавачванне і выбраць меру стрымання. Паколькі на свабоду яе не адпусцілі, можна зрабіць выснову, што Кацярына знаходзіцца ў статусе абвінавачанай і застаецца пад вартай.
Следства ўзяло з адвакатаў падпіску пра неразгалошванне ў самым шырокім значэнні, таму на які тэрмін абрана самая строгая мера стрымання, невядома.