У Беларусі запусцілі сайт, дзе акумулююць усю асноўную статыстыку пасля 9 жніўня
У Беларусі запусцілі некамерцыйны праект, дзе акумулююць усю асноўную статыстыку Беларусі пасля 9 жніўня — bystat.org

У рэжыме рэальнага часу там можна сачыць за колькасцю затрыманых за мінулыя содні і за ўвесь перыяд (сэрвіс у аўтаматычным рэжыме збірае дадзеныя з «Вясны» і «спісы Акрэсціна»). За колькасцю загінулых. За эканамічнымі паказчыкамі і іншае.
«Мы ведаем, што ўсім зараз вельмі важна бачыць і свядома разумець, што наш пратэст не згасае і «не здзьмуваецца». Бачыць, як гэта адбіваецца на ўсіх сферах жыцця», — пішуць аўтары праекту.