На былога журналіста Ігара Карнея завялі крымінальную справу
Былога журналіста Ігара Карнея не выпусцілі пасля 10 дзён арышту і перавялі ў СІЗА.

Ігар Карней. Фота з сацсетак
Ігара Карнея не выпусцілі з ізалятара часовага ўтрымання на Акрэсціна пасля 10 дзён арышту.
Пра тое, што былога журналіста з ІЧУ на Акрэсціна перавялі ў СІЗА, паведаміла 27 ліпеня ў сацсетках яго дачка Паліна.
«Тату перавялі ў СІЗА», — сцісла напісала дачка Ігара Карнея Паліна.
Іншых падрабязнасцей сваякі не паведамілі.
Ігара Карнея затрымалі 17 ліпеня ў Мінску і арыштавалі на 10 сутак. Ён знаходзіўся ў ізалятары на Акрэсціна. Дома ў Ігара Карнея адбыўся ператрус. Зрэшты, у сваякоў Ігара Карнея ўжо на момант яго арышту, 17 ліпеня, было падазрэнне, што былога журналіста арыштавалі паводле крымінальнага, а не адміністрацыйнага артыкула, хоць і не вядома, якога менавіта.
Глядзіце таксама
