На Дзень Волі прыйшлі з ператрусам да Пачобутаў
Раніцай 25 сакавіка ў гродзенскага журналіста Андрэя Пачобута зладзілі ператрус.

Пра ператрус паведаміла жонка журналіста і актывіста Саюза палякаў Андрэя Пачобута на сваёй старонцы ў Фэйсбуку.
Яна напісала, што ператрус праводзіць у іх хаце «міліцыя ў балаклавах»:
«Дома міліцыя ў балаклавах, тэлефанаваць не даюць», — паведаміа Аксана Пачобут. Пазней яна дадала, што ператрус праводзіцца ў межах крымінальнай справы за распальванне варожасці.