На футбаліста «Тарпеда-БелАЗ» завялі крымінальную справу — хуліганства
На футбаліста «Тарпеда-БелАЗ» Цярэнція Луцэвіча заявілі крымінальную справу за хуліганства. Падставай для гэтага стаў інцыдэнт, які здарыўся, калі Луцэвіч яшчэ гуляў за «Граніт». У першым крузе чэмпіянату краіны футбаліст пасварыўся на трэніроўцы з настаўнікам мікашэвіцкай каманды Валерыем Бахно. Спартсмен пакінуў занятак, у распранальні прыняў душ і на эмоцыях вынес дзверы.
Адміністрацыя стадыёна «Палессе» напісала заяву ў міліцыю на тэмпераментнага футбаліста, у выніку чаго на яго завялі крымінальную справу паводле ч.1 арт. 339 КК (хуліганства). Як піша «Прессболл», гулец хутчэй за ўсё атрымае штраф. Пад арышт яго не бралі.
Цярэнцій Луцэвіч — футбаліст беларуска-камерунскага паходжання. Ён нарадзіўся ў 1991 годзе ў Камеруне і меў імя Вобга Т’енчэн. У паўгадовым узросце яго прывезлі ў Беларусь на радзіму маці, дзе выхаваннем будучага футбаліста займалася бабуля. У 2013 годзе Вобга афіцыйна змяніў пашпарт і ўзяў імя Цярэнцій, атрыманае пры хрышчэнні, а прозвішча Луцэвіч — ад бабулі.
Луцэвіч вядомы не толькі сваім бурным тэмпераментам, але і тым, што амаль кожны год мяняе футбольны клуб. Толькі ў мінскім «Дынама» ён правёў тры сезоны, дый там яго ўвесь час здавалі ў арэнду іншым камандам. Сёлета 5 ліпеня спартсмен, які гуляе на пазіцыях абаронцы і форварда, далучыўся да «Тарпеда-БелАЗ».
Паводле euroradio.fm