«На нейтральнай паласе» — Раман Пратасевіч збіраецца хутка запусціць уласнае медыя

Інфармацыю пра хуткі запуск  свайго медыя пацвердзіў сам Раман Пратасевіч у інтэрв'ю расійскаму RT.

d64a862e_f6b0_42eb_8083_55e5b2cc823c_w1023_r1_s.jpg

Раман Пратасевіч заявіў, што сышоў ад радыкальнай апазіцыі, паколькі «гэта тое, чаго цяпер патрабуе грамадства».

Раман Пратасевіч рыхтуе ўласны праект у сферы СМІ. Пра гэта ён распавёў у інтэрв'ю RT. Гэты праект «будзе адпавядаць запытам беларускага грамадства».

«Я думаю над тым, наколькі гэта будзе нейкім маім персанальным брэндам, альбо ўсё ж такі рабіць нейкі асобны медыяпраект. Я не кажу, што ён з самага пачатку будзе вялікі. Але планы ў мяне ёсць. І планы, магчыма, напалеонаўскія. Тым больш што цяпер у Беларусі практычна няма СМІ, якія былі б пасярэдзіне», — сказаў Пратасевіч.

Пратасевіч сказаў пра жаданне зрабіць нешта актуальнае для грамадства, але на «на нейтральнай паласе, тое, што кожны зможа спакойна чытаць». Прычым даносіць многія тэзісы плануецца прынцыпова з новага боку.