На Паўла Вінаградава ціснуць у жодзінскай турме

Праваабаронцам стала вядома, што на палітзняволенага актывіста Паўла Вінаградава ў следчай турме №8 аказваецца ціск з боку адміністрацыі.

photo_2022_01_21_20_28_01.jpg


Паўла Вінаградава паставілі на прафілактычны ўлік як «схільнага да экстрэмізму і іншай дэструктыўнай дзейнасці», а таксама на яго ўжо склалі некалькі рапартаў за «парушэнне правілаў унутранага распарадку».
Нагадаем, блогера і акстывіста Паўла Вінаградава затрымалі 22 снежня 2021 года ў прыватным доме ў Беразіно. Вядома, што Павел стаў фігурантам крымінальнай справы па арт. 130 КК (Распальванне сацыяльнай варожасці), ч. 2 арт. 367 КК (Паклёп на прэзідэнта) і арт. 342 КК (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх).
Падтрымайце палітвязня: Следчая турма №8, 222163, г. Жодзіна, вул. Савецкая, 22А