На польска-ўкраінскай мяжы чакаюць пілігрымаў

На польска-ўкраінскіх КПП уведзены новыя правілы. Яны спросцяць праходжанне мяжы пілігрымам, якія накіроўваюцца на Сусветныя дні моладзі ў Кракаў.

Фота radyjo.net

Фота radyjo.net


На польска-ўкраінскіх памежных пераходах у Будомежы, Карчове, Медыцы і Кросценка з сённяшняга дня ўведзеныя новыя правілы перамяшчэння. Гэта павінна спрасціць пілігрымам, якія накіроўваюцца на Сусветныя дні моладзі, перасячэнне мяжы.

 

Да канца ліпеня для іх будуць выдзеленыя асобныя пасы руху ў абодвух напрамках, як для пілігрымаў, якія едуць аўтамабілямі, так і для аўтобусаў. У Медыцы новыя прынцыпы перамяшчэньня тычацца таксама пешаходаў.

 

Палосы руху будуць пазначаныя пры дапамозе электронных табліц. На ўсіх названых пераходах таксама будуць дадатковыя акенцы для праверкі дакументаў. Акрамя гэтага дамоўлена, што ўкраінскі бок увядзе падобныя спрашчэнні на сваім баку.

 

Памежная варта нагадвае, што транспартныя сродкі варта пазначаць сімвалам Сусветных дзён моладзі. Памежнікі таксама зладзяць мабільныя патрулі ў памежнай зоне, каб спрасціць пілігрымам безаварыйны ўезд на тэрыторыю КПП.


prayer_wyd_krakow_2016_1b.jpg



 

Чаргу і час перасячэння мяжы можа праверыць на старонцы www.granica.gov.pl.

 

radyjo.net