У Гайнаўцы прайшоў «Кірмаш зубра» (фота)
Сёлетняя «Ярмарка Зубра» прайшла 10-ы раз. Арганізатарамі выступаюць бургамістр горада Гайнаўка ды Гайнаўскі дом культуры.

Мерапрыемства прыцягнула многіх мясцовых жыхароў ды турыстаў.
Пры нагодзе канцэртаў беларускіх калектываў з Падляшша ды Беларусі мелі магчымасць сустрэцца з багатай прапановай рэгіянальнай кухні і народных майстроў ды рамеснікаў.
“Ужо традыцыйна ў “Кірмашы зубра” прымалі ўдзел народныя творцы з Беларусі,” — кажа Людміла Паўлючык. — Вышыўка ў розных тэхніках, выпальванне па дрэве, вязанне кручком. Зараз ідзе адраджэнне народнага майстэрства. І бяруць людзі гэтыя вырабы”.
www.racyja.com