Польшча. Жонка прэзыдэнта будзе атрымліваць грошы за быццё Першай лэдзі

Першая лэдзі Польшчы Агата Корнхаўзэр-Дуда будзе атрымліваць 3 тысячы еўра зарплаты штомесяц.

Польская прэзідэнцкая пара Анджэй Дуда і Агата Корнхаўзэр-Дуда. Фота www.prezydent.pl

Польская прэзідэнцкая пара Анджэй Дуда і Агата Корнхаўзэр-Дуда. Фота www.prezydent.pl


Жонка прэзідэнта Польшчы (альбо муж у выпадку, калі ў будучыні кіраўніком краіны будзе выбраная жанчына) будзе атрымліваць зарплату за тое, што з’яўляецца Першай лэдзі. Адпаведны законапраект сёння паступіць на разгляд у польскі Сейм. Закон хутчэй за ўсё будзе прыняты без праблем, таму што ідэю прызначэння зарплата мужу/жонцы прэзідэнта падтрымлівае як кіруючая партыя, так і апазіцыя.
Ідэя прызначыць зарплату спадарожніку жыцця кіраўніка дзяржавы з’явілася ўжо даўно. Яе прыхільнікі аргументуюць гэта тым, што жонка прэзідэнта Польшчы звычайна не працуе, паколькі дыпламатычныя справы і дабрачынная дзейнасць не дазваляюць гэтага рабіць з-за адсутнасці часу. А паколькі няма зарплаты, то не плацяцца таксама ўзносы ў сацыяльны фонд, і ў выніку пэнсія жонкі лідара будзе меншай. Пры гэтым сума атрымліваецца сурʼёзнай, калі ўзяць пад увагу, што тэрмін прэзідэнцкіх паўнамоцтваў у Польшчы складае 5 гадоў (Аляксандр Квасьнеўскі займаў пасаду 10 гадоў — два прэзідэнцкія тэрміны).
Такім чынам, актуальная Першая лэдзі Агата Корнхаўзэр-Дуда будзе атрымліваць максімальна 13 тысяч 540 злотых зарплаты штомесяц (крыху больш за 3 тысячы еўра). Былыя Першыя лэдзі Данута Валэнса, Яланта Квасьнеўская і Анна Камароўская, згодна законапраекту, атрымлівалі б 10 тысяч 156 злотых пажыццёвай зарплаты (каля 2 тысяч 300 еўра).
Паводле законаў Польшчы, былыя прэзідэнты краіны пажыццёва атрымліваюць зарплату ў памеры 20 тысяч 137 злотых (4 555 еўра). Столькі ж атрымлівае і дзеючы кіраўнік дзяржавы. Акрамя таго, за былымі лідарамі краіны пажыццёва захоўваецца права на фінансаванне з бюджэту дзяржавы невялікага офісу, аўтамабіля з кіроўцам і аховы.

www.radyjo.net